Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Целяханы, якія мы страцілі (відэа)


Целяханы, якія мы страцілі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:25 0:00

Целяханскія лыжы яшчэ літаральна дваццаць пяць гадоў таму былі адным з самых вядомых беларускіх тавараў.

Тады ў гарадзкім пасёлку Целяханы, што на Берасьцейшчыне, большасьць жыхароў была занятая працай на мясцовай фабрыцы, якая, па сутнасьці, зьяўлялася горадаўтваральнай. За сродкі прадпрыемства быў створаны санаторый. Цяпер жа фабрыка лыжаў не вырабляе. Спробы кіраўніцтва зьмяніць сытуацыю плёну не прынесьлі. На тэрыторыі, як зрэшты і ў самых цэхах былога вялікага прадпрыемства, уладарыць безгаспадарчасьць. У адным з цэхаў створана вытворчасьць вокнаў, дзе занятыя толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Але і гэтая прадукцыя асаблівым попытам не карыстаецца. А на месцы санаторыя — псыханэўралягічны дом-інтэрнат.

Разам жа з фабрыкай у заняпад прыходзіць і само паселішча, моладзь зьяжджае ў пошуках пэрспэктываў у буйнейшыя гарады, а старэйшыя жыхары з сумам згадваюць пра мінулыя часы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG