Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эканоміка гіне на вачах: патрэбны ня проста рэформы, а рэвалюцыя» — апытаньне ў Горадні


Ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы? Калі так, то ці здольныя ажыцьцявіць іх тыя асобы, якія кіруюць цяпер краінай? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Мужчына сярэдняга веку: «Абавязкова патрэбныя, бо зараз ужо нешта адбываецца такое, што эканоміка гіне на вачах. У нас усё залежыць ад таго, што адбываецца ў Расеі. Наколькі я разумею, маглі б адмыслоўцы і з гэтага ўраду нешта зрабіць, але іх прапановы прыпыняюцца на самым версе. Ёсьць маладыя адмыслоўцы, якія маюць задумкі, але гэта ўсё ня мае разьвіцьця».

Вядома, патрэбныя. І ня проста зьмены, а ўжо рэвалюцыя патрэбная.

Мужчына пэнсійнага веку: «Вядома, патрэбныя. І ня проста зьмены, а ўжо рэвалюцыя патрэбная. Але гэта кіраўніцтва нічога ня здольнае зрабіць, зь іх такія рэфарматары, як зь мяне балерына. Тут ня трэба быць эканамістам, каб бачыць тое, што яны робяць цяпер. Гэта як зрабіў табурэтку, сеў на яе, а яна развалілася — то які ты сталяр?

Мужчына пэнсійнага веку: «Абавязкова патрэбныя рэформы. Гэта ж рост вытворчасьці, новыя працоўныя месцы, разьвіцьцё эканомікі, а інакш яна будзе стаяць і атрымаецца заняпад. І нашае кіраўніцтва здольнае іх зьдзейсьніць, калі будзе выконвацца ўсё, што плянуецца».

Мужчына сярэдняга веку: «Рэформы патрэбныя, бо трэба, каб у эканоміцы было больш грошай. Але наша кіраўніцтва гэтага ня зробіць, заслабое яно».

Менавіта для Беларусі ня вельмі патрэбныя эканамічныя рэформы, бо народу будзе складана.

Малады хлопец: «Менавіта для Беларусі ня вельмі патрэбныя эканамічныя рэформы, бо народу будзе складана. Я лічу, што гэтае кіраўніцтва здольнае іх зрабіць. На працягу 20 гадоў яно паказала сябе».

Мужчына пэнсійнага веку: «Напэўна, нешта можна было б зьмяніць, але ў нашай сытуацыі і так усе круцяцца, як могуць. Напэўна, людзі там не дурныя сядзяць і, напэўна, не імкнуцца зрабіць так, каб насельніцтву горш жылося».

Маладая жанчына: «Ну, хацелася б, каб цэны ў краме былі меншыя, каб рост даляра спыніўся. Суадносна трэба нешта зьмяняць. Думаю, здольнае і цяперашняе кіраўніцтва нешта зьмяніць. Мы ж неяк жывём, нягледзячы на тое, што даляр расьце, атрымліваем заробкі. А калі ўзяць іншыя краіны, то там і гэтага няма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG