Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанскі манат за дзень дэвальваваўся на 48%


Курсы валют у адным з абменных пунктаў Баку. Азэрбайджан, 21 сьнежня 2015 году
Курсы валют у адным з абменных пунктаў Баку. Азэрбайджан, 21 сьнежня 2015 году

Краіна перайшла да плаваючага курсу валюты ў сувязі з падзеньнем цэнаў на нафту.

Ад 21 сьнежня Азэрбайджан перайшоў на плаваючы курс нацыянальнай валюты. Рашэньне праўленьня Цэнтрабанку Азэрбайджана аб пераходзе на плаваючы курс нацыянальнай валюты, маната, ад 21 сьнежня прывяло да імгненнай дэвальвацыі.

За панядзелак даляр падаражэў на 47,63% да 1,5500 маната, эўра — на 47,88% да 1,6850 маната. Расейскі рубель, які не ўваходзіць у бівалютны (даляр плюс эўра) валютны кошык, падаражэў на 47,3% да 0,0218 маната. Акрамя таго, прынамсі адзін банк выставіў ліміт на куплю і продаж валюты: ня больш за 500 даляраў.

Як тлумачыў Цэнтрабанк у афіцыйным паведамленьні, рашэньне ёсьць «адаптацыяй валютнага рынку і курсу манату пад новыя цэны на нафту», яно было прынятае праз скарачэньне станоўчага сальда зьнешнегандлёвага балянсу і валютных паступленьняў зь іншых крыніцаў, а таксама дэвальвацыі ў краінах-партнэрах.

Падобнае рашэньне было прынятае ў жніўні ў Казахстане, пасьля пераходу да плаваючага курсу нацыянальнай валюты тэнге імгненна патаньнеў да даляра на 26%. Як тлумачыў кіраўнік краіны Нурсултан Назарбаеў, рашэньне было прынятае па просьбах экспартэраў, Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў ды малога і сярэдняга бізнэсу праз падзеньне цэнаў на нафту і мэталы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG