Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень як дзень: выкуліўся з маршруткі, хапануў паветра, як найхутчэй прабег па прыступках у мэтро — ціскануў праязны ў турнікет, яшчэ адна лесьвіца, і ўскочыў у вагон. Паўсюль народ, размовы, нехта нешта чытае, нехта некаму пераказвае ўчорашнія прыгоды.

Але ўсё часьцей прыгадваюцца дзесяць хвілін маўчаньня ў панядзелак 12 кастрычніка: мёртвы вагон, пахмурныя твары, нават, сказаў бы, па-дзіцячы скрыўленыя якойсьці крыўдай — як быццам нехта літаральна пару хвілін таму правёў кожнаму пасажыру бруднай анучай па вуснах. Так і праехалі пяць станцый.

А на шостай я выйшаў.


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG