Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворчасьць у Менску ўпала на 14 працэнтаў


За адзінаццаць месяцаў 2015 году значна зьнізілася вытворчасьць грузавікоў, трактароў, аўтобусаў і матацыклаў, гарэлкі.

Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў Менску ў студзені-лістападзе 2015 году зьнізіўся на 14,2% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам і склаў 106 трыльёнаў рублёў у бягучых цэнах, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленьне беларускай сталіцы.

У харчовай прамысловасьці зьніжэньне склала 5,6%, тэкстыльнай і швейнай — 36,2%, вытворчасьці скуры, скураных вырабаў і абутку — 24,2%.

На 20% зьнізіліся аб’ёмы апрацоўкі драўніны і вытворчасьці вырабаў з дрэва. Гумовых і плястмасавых вырабаў выраблена менш на 12,2%, машын і абсталяваньня — на 32%, транспартных сродкаў і абсталяваньня — на 39,8%, электраабсталяваньня, электроннага і аптычнага абсталяваньня — на 2,6%, іншых немэталічных мінэральных прадуктаў — на 12,7%.

Вытворчасьць гарэлкі зьнізілася на 31,3%, грузавых аўтамабіляў — на 57,7%, трактароў — на 41%, аўтобусаў — на 50,9%, матацыклаў — на 81,2%, абутку — на 29,9%, гарсэтных вырабаў — на 40, 6%, — паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG