Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на нафту маркі Brent упала ніжэй за адзнаку ў 36,2 даляра за барэль — гэта мінімальнае значэньне зь ліпеня 2014 году.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, асноўная прычына падзеньня — у празьмернасьці прапановы нафты на рынку.

У пятніцу Злучаныя Штаты адмянілі забарону на экспарт нафты, які дзейнічаў цягам 40 гадоў. На сёньня запасы нафты ў ЗША знаходзяцца на максымальным узроўні з 1930 году.

Цэны на нафту пачалі імкліва падаць на пачатку сьнежня. Экспэрты зьвязваюць гэта з цэнавай вайной паміж ЗША і краінамі АПЭК — у першую чаргу, Савудаўскай Арабіяй.

Краіны-чальцы АПЭК не зьбіраюцца абмяжоўваць здабычу нафты. Савудаўскай Арабія такім чынам спрабуе павялічыць сваю долю на рынку і прымусіць сысьці амэрыканскія кампаніі, якія ў апошнія гады нарошчвалі здабычу нафты дзякуючы «сланцавай рэвалюцыі».

Расея таксама нарошчвае здабычу нафты. Акрамя таго, прапанова нафты ў бліжэйшыя месяцы павінна павялічыцца з-за Ірана, які рыхтуецца вярнуцца на рынак пасьля зьняцьця санкцыяў.

Пры гэтым попыт на нафту ў сьвеце застаецца слабым з-за запаволеньня кітайскай эканомікі і скарачэньня попыту з боку краінаў, якія разьвіваюцца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG