Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка зноў ляціць у Маскву. Расейскую авіябазу абмяркоўваць ня будуць


Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Крамлі 15 сьнежня 2015 года.

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў Крамлі 15 сьнежня 2015 года.

Аляксандар Лукашэнка сёньня прыме ўдзел у пасяджэньнях Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ і Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета.

Аляксандр Лукашэнка 21 сьнежня ажыцьцявіць працоўны візыт у Маскву, дзе прыме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) і Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, паведамляе БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі саміту АДКБ будуць «актуальныя праблемы міжнароднай бясьпекі» і магчымыя крокі арганізацыі па іх вырашэньні. На сустрэчы ў фармаце ЭАЭС разгледзяць пытаньні функцыянавання Эўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўніцтва ў галіне лібэралізацыі аўтамабільных перавозак, ўзаемадзеяння зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Найбольш актуальнае для расейска-беларускіх дачыненьняў пытаньне стварэньня ў Беларусі расейскай авіябазы, хутчэй за ўсё абмяркоўвацца ня будзе.

Як заявіў 18 сьнежня міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, гэтае пытаньне ня вырашана і, магчыма, абмяркоўвацца ня будзе:

«Пытаньне не абмяркоўвалася і ня будзе абмяркоўвацца, напэўна», — сказаў ён журналістам у Палаце прадстаўнікоў.

14-15 сьнежня Аляксандар Лукашэнка пабываў з афіцыйным візытам у Расеі і правёў перамовы з Уладзімерам Пуціным. Насуперак прагнозам, пытаньне аб стварэнні ў Беларусі расейскай авіябазы яны не абмяркоўвалі.

Даручэньне правесьці з Менскам перамовы і падпісаць пагадненьне аб разьмяшчэньні ў Беларусі авіябазы Пуцін даў Міністэрству абароны і МЗС Расеі ў сярэдзіне верасьня. Пазьней Лукашэнка заявіў, што не абмяркоўваў з Масквой гэтае пытаньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG