Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калядныя падарункі ў Віцебску: заробак выдаюць талёнамі на абутак


У Віцебску работнікам ААТ «Жылбуд» выдалі сэртыфікаты на абутак «Марка», за якія будуць вылічаць грошы з заробку.

Работнікі «Жылбуду» перад надыходам Новага году спрабуюць прадаць па цане, ніжэйшай за намінал, выдадзеныя ім на прадпрыемстве сэртыфікаты для куплі абутку і скураной галянтарэі «Марка» — некалькі такіх абвестак зьявілася ў сацыяльных сетках.

Адна з працаўніц будаўнічай фірмы, уладальніца купонаў, распавяла, што сэртыфікаты на 800 000 рублёў ім выдалі на прадпрыемстве, узяўшы пры гэтым расьпіскі ў атрыманьні і згодзе на тое, што гэтая сума будзе вылічана зь іх заробку на працягу трох месяцаў.

Паводле інфармацыі на сэртыфікатах, іх можна выкарыстоўваць у фірмовых крамах гандлёвай сеткі «Марка», прычым яны будуць сапраўдныя толькі да 30 студзеня 2016 году. Дзякуючы таму, што сэртыфікаты не імянныя, многія спрабуюць іх прадаць, звычайна выстаўляючы цану ў 700 000 рублёў, гэта значыць на 100 000 рублёў ніжэй наміналу. Частка ўладальнікаў гэтых купонаў, не спадзеючыся на продаж праз інтэрнэт, прапануюць сэртыфікаты пакупнікам прама ў абутковых крамах, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG