Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бомбы на борце ляйнэра Aіr France, які экстранна сеў у Кеніі, не было


Ляйнэр Air France, які зрабіў экстранную пасадку ў Мамбасе
Ляйнэр Air France, які зрабіў экстранную пасадку ў Мамбасе

Выбуховага прыстасаваньня на борце самалёта авіякампаніі Air France, які зрабіў у нядзелю экстраную пасадку ў кенійскім горадзе Мамбаса, не было.

Як заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы дырэктар авіякампаніі Фрэдэрык Гажэ, экспэрты-узрыўнікі, якія вывучылі падазроны прадмет, знойдзены адным з пасажыраў у туалетнай кабінцы: гэта апынуліся кавалкі кардона, папера і таймэр.

Пасьля прызямленьня ляйнэра ўсе пасажыры былі пасьпяхова эвакуяваныя.

Ляйнэр Боінг-777, на борце якога знаходзіліся 473 чалавека, ляцеў з выспы Маўрыкій (у Індыйскім акіяне) у Парыж і запрасіў экстранную пасадку ў аэрапорце Мамбасы — Мае. У многіх краінах сьвету былі павышаны захады бясьпекі пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек. Адказнасьць за выбухі і напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» (забароненая ў РФ). Гэтая ж групоўка заявіла аб сваёй датычнасьці да гібелі расійскага ляйнэра А-321 над Сінаем, у выніку чаго загінулі 224 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG