Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На жыхарства ў Беларусь прыяжджае больш людзей, чым зьяжджае з краіны


За 2014 ў Беларусь прыехала жыць 24900 замежнікаў. Гэта на 5500 чалавек больш, чым у папярэднім 2013 годзе, паведамляе Белстат.

У асноўным у Беларусь едуць імігранты з Расеі, Украіны, Туркмэністану, Казахстану, Літвы, Кітая і Азэрбайджану.

Беларусаў, якія выяжджаюць жыць за мяжу, таксама становіцца больш з кожным годам. У 2014 годзе за мяжу зьехала 9200 чалавек, у 2013 іх было 7800.

Паводле дадзеных за 2013 год, больш за 3% жыхароў плянэты пастаянна пражываюць па-за межамі сваёй радзімы. Больш за ўсё іншаземцаў жыве ў ЗША (каля 46 млн. чалавек), у Расеі (11 млн. чалавек), а таксама ў Нямеччыне, Савудаўскай Арабіі, ААЭ, Злучаным Каралеўстве, Францыі, Канадзе, Аўстраліі і Гішпаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG