Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку ўпершыню за 40 гадоў абраная «каралева прыгажосьці»


Удзельніцы конкурсу прыгажосьці ў Іраку

Удзельніцы конкурсу прыгажосьці ў Іраку

У Іраку пераможца першага з 1972 года конкурсу прыгажосьці Шайма Касім заявіла, што яе новая дзейнасьць павінна прадэманстраваць: Ірак па-ранейшаму зьяўляецца «краінай прыгажосьці і культуры перад тварам тэрарызму і гвалту». 20-гадовая Шайма Касім аб’яўлена пераможцай конкурсу, праведзенага пры строгіх захадах бясьпекі ў адным з багдадзкіх гатэляў.

Студэнтка эканомікі з гораду Кіркук была абраная зь дзевяці удзельніц на безалькагольным мерапрыемстве, якое выключае паказ дзяўчат у купальніках. Мерапрыемства было арганізавана няўрадавай арганізацыяй Фонд Аль-Мада па СМІ, культуры і інфармацыі. Тэлебачаньне Аль-Арабія паведаміла, што першапачаткова мерапрыемства плянавалі правесьці ў кастрычніку, але яго адклалі пасьля таго, як мясцовыя сьвятары і племянныя лідэры асудзілі конкурс як амаральны. Дзьве ўдзельніцы зьнялі свае кандыдатуры пасьля ананімных пагроз, сказаў тэлевядучы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG