Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія чэкісты адзначаюць прафэсійнае сьвята ў дзень расстрэлу дасьледчыка беларускай мовы Некрашэвіча


У Беларусі 20 сьнежня адзначаецца прафэсійнае сьвята спэцслужбаў — Дзень супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка павіншаваў з гэтым днём кіраўнікоў, асабовы склад і вэтэранаў спэцслужбаў.

«Вашы высокі прафэсіяналізм, мэтанакіраванасьць, мужнасьць і адданасьць доўгу надзейна служаць умацаваньню сувэрэнітэту і цэласнасьці Радзімы», — зазначыў Лукашэнка, паводле паведамленьня БелТА.

Раней у Магілёве быў адкрыты помнік «Чэкістам Магілёўшчыны».

Колькасьць супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі ў Беларусі засакрэчаная. Паводле незалежных экспэртаў, цяпер у КБД служыць больш за тысячу чалавек і яшчэ некалькі тысяч тайна супрацоўнічаюць з гэтай арганізацыяй. Вэтэранаў органаў бясьпекі ў Беларусі больш за некалькі тысяч. Шмат хто з кіраўнікоў сілавых ведамстваў і самых розных дзяржаўных устаноў, у тым ліку тэатраў, раней працавалі ў КДБ.

Што пішуць у сацыяльных сетках пра сьвята беларускіх чэкістаў? Вось допіс на прыватнай старонцы ў Фэйсбуку карыстальніка Сяргея Навумчыка.

«Чым аавіншаваць доблестных офицеров госбезопасности у День чекиста? Вось гэтым здымкам віцэ-прэзыдэнта АН Беларусі, філолага Некрашэвіча — расстралянага чэкістамі ў гэты самы „дзень чэкіста“, 20.12.1937. Фота са справы НКВД-КГБ (рассакрэчанай у пачатку „ненавісных“ 90-х). У тым жа 37-м былі спаленыя (усё экзэмпляры да апошняга) тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы. Расстралялі нашых акадэмікаў, зьнішчылі нашы навуковыя дасьледваньні — а потым яшчэ заяўляюць, што белорусский язык недостаточно хорошо разработан, чтобы преподавать на нём научные дисциплины и открывать национальные университеты».

Супрацоўнікі КДБ усклалі кветкі да помнікаў заснавальніку ЧК Феліксу Дзяржынскаму ў Менску ды іншых месцах краіны.

Кветкі да помніку Фэліксу Дзяржынскаму
Кветкі да помніку Фэліксу Дзяржынскаму

У Магілёве быў урачыста адкрыты помнік «Чэкістам Магілёўшчыны». Сёньня прафэсійнае сьвята супрацоўнікаў спэцслужбаў адзначаюць таксама ў Расеі. Паводле РИА «Новости» прэзыдэнт Уладзімер Пуцін напярэдадні заявіў, што спэцслужбы краіны за 2015 выявілі больш за 320 выведнікаў і агентаў шэрагу замежных дзяржаў і іх памагатых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG