«Чырвоны» узровень забруджанасьці паветра ў сталіцы Кітая абвешчаны другі раз за апошнія два тыдні.
Паводле Нацыянальнага мэтэаралягічнага цэнтру Кітая гэтым разам смог закране ня толькі Пэкін, але і шмат якія раёны краіны.
З 2013 году ў Кітаі ўведзеная чатырохузроўневая сыстэма папярэджаньня ад забруджанасьці паветра. Пасьля абвяшчэньня «чырвонага» узроўню небясьпекі абавязкова ўводзяцца абмежаваньні на карыстаньне аўтатранспартам, часова закрываюцца школы і дзіцячыя садкі, спыняюцца некаторыя будаўнічыя працы і забараняюцца фейерверкі.