Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добрае варэньне для дапамогі дзецям аўтыстам


Добрае варэньне для дапамогі дзецям аўтыстам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:29 0:00

Няма такой пігулкі, якую можна даць дзіцяці хвораму на аўтызм, каб яму стала лепей. Таксама як няма магчымасьці вызваліць бацькоў аўтыстаў ад штодзённай часта манатоннай працы па даглядзе і дапамозе такім дзецям.

Аднак можна прыдбаць сабе маленькую баначку варэньня, у абмен на матэрыяльную дапамогу на карысьць дзяцей аўтыстаў.

_________________________________

Аўтызм — гэта парушэньне развіцьця, пры якім дзіця мае цяжкасьці ў сацыяльным узаемадзеяньні і схільны да рытуалізацыі ў паводзінах.

Кожнае 68-ае дзіця ў сьвеце нараджаецца з аўтызмам рознай ступені цяжкасьці.

Рэальная колькасьць людзей з аўтызмам у Беларусі ў 10-20 разоў большая, за колькасьць пастаўленых дыягназаў.

Пасьла 18 гадоў гэты дыягназ у Беларусі ўвогуле зьнікае.

Мамы дзяцей аўтыстаў з грамадзкага аб’яднаньня «Добрая справа. Дапамога людзям з аўтызмам» у вольны час (а гэта часьцей за ўсё начамі) вараць варэньне, каб абмяняць яго на матэрыяльную дапамогу сваім дзецям.

Да 20 сьнежня «Добрае варэньне» можна знайсьці на выставе «Млын» на БелЭкспо вуліцы Я. Купалы, 27

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG