Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран паведамляе аб пачатку адгрузкі ўрану ў Расею


Іран абвясьціў пра гатоўнасьць пачаць адгрузкі большай часткі свайго запасу узбагачанага ўрану ў Расію на працягу бліжэйшых дзён, што зьяўляецца часткай ядзернай зьдзелкі, якая прадугледжвае паслабленьне міжнародных санкцый.

Афіцыйная іранская інфармагенцтва ІРНА цытуе 19 сьнежня кіраўніка ядзернага агенцтва Алі Акбара Салехі, які сказаў, што «каля дзевяці тон іранскага ўзбагачанага ўрану будзе экспартавацца ў Расею». Менавіта гэтага аб’ёму Іран пазбавіцца, каб паменшыць свае запасы да ўзроўню, які забясьпечвае адмену санкцый. Салехі не назваў дакладны графік, калі казаў пра «бліжэйшыя дні».

Згодна з падпісанай у ліпені дамовай з сусьветнымі дзяржавамі, Іран зьнізіць свае запасы ўзбагачанага ўрану да ўзроўню каля 300 кіляграмаў. Акрамя таго, неабходна адключыць большую частку цэнтрыфугаў, і выдаліць асяродак рэактара на цяжкай вадзе ў Арак, каб ён ня мог быць выкарыстаны для атрыманьня плютонію.


16 сьнежня Тэгеран заявіў, што працуе над выкананьнем патрабаваньняў на працягу бліжэйшых двух-трох тыдняў — пасьля таго, як Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) закрыла расьсьледаваньне мінулай ядзернай дзейнасьці Ірана.

XS
SM
MD
LG