Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: у Сырыі можна прымяніць дадатковыя ваенныя сродкі


Выступаючы ў суботу ў Крамлёўскім палацы на ўрачыстым вечары, прысьвечаным Дню работнікаў органаў бясьпекі, прэзыдэнт Расеі заявіў, што тэрарысты наўпрост пагражаюць Расеі.

Выступаючы ў суботу ў Крамлёўскім палацы на ўрачыстай вечарыне, прысьвечанай Дню работнікаў органаў бясьпекі, Уладзімер Пуцін падкрэсьліў, што «тэрарысты адкрыта абвясьцілі вайну цывілізацыі, ўсёй сусьветнай супольнасьці. Іх дзеяньні і пляны нясуць наўпроставую пагрозу і нашай краіне».

Пуцін адзначыў, што ў ваеннай апэрацыі ў Сырыі Расея — у выпадку неабходнасьці — можа прымяніць дадатковыя ваенныя сродкі.

Прэзыдэнт заклікаў органы бясьпекі ў сваёй працы зьвярнуць асаблівую ўвагу на неўтралізацыю вярбоўнікаў і эмісараў тэрарыстаў.

Па словах Пуціна, у Расеі нарошчваюць працу некаторыя замежныя разьведслужбы, — у 2015 годзе годзе выяўлена больш за 320 іх кадравых супрацоўнікаў і агентаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG