Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 сьнежня: Дзень чэкіста і дзень памяці віцэ-прэзыдэнта АН БССР Некрашэвіча, расстралянага чэкістамі


Магілёў. Памятны знак «Чекістам Магілёўшчыны»

Магілёў. Памятны знак «Чекістам Магілёўшчыны»

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск. Анлайн-часопіс «Ідэя» ладзіць канфэрэнцыю «Ідэі будучыні», прысьвечаную пошуку рэцэптаў вяртаньня эканамічнага разьвіцьця ды разумнага кіраваньня горадам, стварэньню сучасных мэдыяў і адукацыі для новага пакаленьня беларусаў (прастора EventSpace, Вул. Кастрычніцкая 16а). пачатак 10.30

У Беларусі адзначаюць «дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі»

У гісторыі:

1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Суражу гарадзкі герб.

1927 — упершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок, у 1937-м замучаны ў засьценках НКВД.

1937 — у Менску карнымі органамі НКВД былі расстраляныя гісторык прафэсар Васіль Дружчыц і мовазнавец акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч.

У гэты дзень нарадзіліся:

1840 — Казімер Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.

1860 — філёляг і этнограф, акадэмік Яўхім Карскі.

1890 — гісторык Язэп Ядкоўскі, які стварыў Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй.

1910 — Вітаўт Тумаш, дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

У гэты дзень памерлі:

1295 — Маргарыта Праванская, каралева Францыі

1937 — расстраляны Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнаўца і грамадзкі дзеяч, ініцыятар стварэньня, акадэмік і віцэ-прэзыдэнт Акадэміі навук БССР.

Цытата

«Тэзу яшчэ магістэрскага дыспуту Карскага, што беларуская мова — дыялект вялікарускай, запярэчылі вынікі ягоных жа моваведных дасьледаваньняў, якія раскрылі й нязвычайнае багацьце дый размаітасьць і арыгінальную самабытнасьць беларускае моўнае сыстэмы. Намагаўся Карскі навязаць дый замацаваць у моваведзе для беларускай мовы азначэньне яе як дыялекту, „нарэчча“, але, сваімі ж працамі, дый асабліва манумэнтальнымі „Беларусамі“, ён практычна падмураваў дый умацаваў яе становішча як самастойнае славянскае мовы».

Вітаўт Тумаш пра навуковую спадчыну Яўхіма Карскага

XS
SM
MD
LG