Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Посьпех


Жан Батыст Сімэон Шардэн, «Маладая настаўніца» (1736).
Жан Батыст Сімэон Шардэн, «Маладая настаўніца» (1736).

Сямігадовы гарэза бяжыць шчасьлівы ад школы да самага дому, увесь аж зьзяе, бы новы мядзяк.

Мама! Мама! Мяне настаўніца пахваліла! — радасна крычыць ён з парога.

Ты, мусіць, сёньня на ўроку пісаў чыста? — з надзеяй пытае маці, стомленая ад ягоных свавольстваў ды настаўніцкіх скаргаў.

Ды не!

Чытаў правільна?

Не! — захоўвае інтрыгу малы.

Тады можа добра сябе паводзіў?

Не!

Ну, а што тады? — усё яшчэ цешыцца прыемнаю навіною маці.

Грошы здаў самы першы! — сьвеціцца ад шчасьця найлепшы вучань.

Тацяна Барысік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG