Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖКГ абавязала пахавальныя канторы «падвышаць узровень ведаў у пытаньнях пахаваньня і пахавальнай справы»


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Правілы прафэсійнай этыкі ў галіне пахавальнай справы, зацьверджаныя пастановай Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, сёньня ўступілі ў дзеяньне.

Паводле іх, супрацоўнікі пахавальных службаў мусяць выконваць наступныя маральна-этычныя прынцыпы: павагу, спачуваньне, ветлівасьць, стрыманасьць, карпаратыўнасьць, неканфліктнасьць, арганізаванасьць, канфідэнцыйнасьць. Правілы таксама кажуць пра недапушчальнасьць «дыскрымінацыі паводле рэлігійнай ці нацыянальнай прыкметы».

Супрацоўнікоў пахавальнай службы Міністэрства ЖКГ абавязала самастойна падвышаць узровень ведаў па пытаньнях пахаваньня і пахавальнай справы і ўлічваць агульнасусьветныя этычныя нормы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG