Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш Эўропы ў Грузіі і больш Грузіі ў Эўропе


Сёньня была апублікаваная выніковая справаздача аб выкананьні Грузіяй Пляна дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму з ЭЗ.

Эўракамісія дала станоўчую ацэнку рабоце, праведзенай грузінскай бокам. У прыватнасьці, у дакладзе гаворыцца, што Грузія выканала ўсе узятыя на сябе абавязацельствы ў рамках пляна дзеяньняў, прадастаўленага эўрапейскім бокам. Гэта значыць, што ўжо ў наступным годзе грузінскія грамадзяне змогуць наведваць краіны Шэнгенскай зоны бяз віз.


Да поўнай адмены візавага рэжыму Грузіі з краінамі ЭЗ застаецца прыкладна чатыры-пяць месяцаў. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Грузіі Янаш Херман на адмысловай прэс-канфэрэнцыі, прымеркаванай да прэзэнтацыі выніковага дакладу. Зрэшты, ён не выключыў, што тэрміны могуць быць і іншымі. Амбасадар заявіў, што грузінскі бок зрабіў вялікую працу, і назваў станоўчую ацэнку Эўракамісіі «найвялікшым посьпехам, які прынясе несумненную карысьць жыхарам Грузіі».

Рыхтавацца да прыемнай навіны з Брусэля ў Тбілісі пачалі яшчэ загадзя. Напрыклад, ужо некалькі дзён на цэнтральных плошчах і вуліцах сталіцы лунаюць сьцягі Грузіі і ЭЗ. Грузінскі ўрад нават выдзеліў сродкі на сьвяткаваньне гэтай падзеі. Сёньня прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі выступіў з адмысловым зваротам да жыхароў краіны, у якім павіншаваў іх з гістарычным днём:


«Эўразьвяз фактычна прызнаў няўхільную вернасьць эўрапейскім каштоўнасьцям, наша імкненьне да эўрапейскай садружнасьці. Наша краіна чарговым разам даказала, што зьяўляецца лідэрам сярод дзяржаў Усходняга партнэрства. Эўропа прадэманстравала тое, што яна адкрытая для нашых грамадзян. Сёньня мы выканалі мару не толькі нашых сучасьнікаў, але і нашых продкаў. З гэтага гістарычнага рашэньня пачынаецца новы этап разьвіцьця краіны», — падкрэсьліў Гарыбашвілі.

Павіншаваў жыхароў Грузіі і прэзыдэнт Георгій Маргвелашвілі, праўда, пісьмова. У сваім звароце ён падкрэсьліў, што цяпер стала «больш Эўропы ў Грузіі і больш Грузіі ў Эўропе».

Грузія падключылася да дыялёгу па лібэралізацыі візавага рэжыму з ЭЗ летам 2012 года.

XS
SM
MD
LG