Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Размова з беларускімі інтэлектуаламі аб страхах і надзеях у перадачы Ігара Памяранцава на рускай Свабодзе.

Урыўкі з перадачы.

Лідзія Старадубцава (гісторык культуры): "Зьдзейсьніць падарожжа ў машыне часу вельмі проста: выпраўцеся ў Менск. На першы погляд, вы ў прасторы тыповага савецкага горада канца мінулага стагодзьдзя. Пісьменьнік Артур Клінаў называе Мінск — недарэалізаванай утопіяй «горада Сонца». Тут палохаюць велізарныя пустыя плошчы і неабсяжныя праспэкты, можна пастаяць на рагу вуліц Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Тут шакавальная архітэктура сталінскага барока і незьлічоныя манумэнты камуністычным правадырам (ля помніка Дзяржынскаму — сьвежыя гвазьдзікі). Але, можа, варта ўсё ж прыгледзецца больш уважліва?

Падобна, мяцежная душа горада, якая пакутуе ў гэтым старым постсавецкай целе, рвецца на волю. Варта зайсьці ў кавярню, дзе зьбіраецца тусоўка нефармалаў, або галерэю «Ў» - астравок арт-свабоды, зірнуць на літаратурны кватэрнік Дзьмітрыя Строцава ці пагутарыць з менскімі інтэлектуаламі з Каледжу Вольных мастацтваў, і вам адкрыецца іншы Менск. Які менавіта? Альтэрнатыўны".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG