Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка 21 сьнежня зноў паедзе ў Маскву


Сустрэча з Пуціным 15 сьнежня.

Сустрэча з Пуціным 15 сьнежня.

Аляксандр Лукашэнка 21 сьнежня зробіць рабочы візыт у Маскву, паведаміла прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэньнях Савета калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) і Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.

Паведамляецца, што ў цэнтры ўвагі саміту АДКБ будуць знаходзіцца актуальныя праблемы міжнароднай бясьпекі і магчымыя крокі арганізацыі па іх вырашэньні.

Падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фармаце ЭАЭС будуць разглядацца пытаньні функцыянавання Эўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўніцтва ў сфэры лібэралізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяньня ЭАЭС зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі аб’яднаньнямі.

Раней прэсавая служба Крамля паведамляла, што па традыцыі ў межах самітаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правядзе двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі. Гэта будзе ўжо другая на працягу тыдня паездка Лукашэнкі ў Маскву — 14 і 15 сьнежня ён знаходзіўся ў Расеі з афіцыйным візытам па запрашэньні Пуціна. Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, пытаньне разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі не абмяркоўвалася на перамовах 15 сьнежня.

XS
SM
MD
LG