Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў: Сюрпрызаў ня будзе


Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

Палітыка прызначанага прэзыдэнтам ураду новай ня будзе, заявіў журналістам 18 сьнежня ў Палаце прадстаўнікоў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў пасьля зацвярджэньня яго на пасадзе дэпутатамі. Ён адзначыў, што чакаць рэзкага паляпшэньня ў эканоміцы не даводзіцца, таму што сытуацыя ў асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі не паляпшаецца.

«Напэўна, я нічога новага не скажу, таму што палітыка — яна новай ня будзе. Яна будзе працягам таго, што мы рабілі ўжо на працягу 2015», — цытуе прэм’ер-міністра БелаПАН.

«Пакуль, на жаль, сытуацыя ў нашых асноўных гандлёвых партнэраў, не паляпшаецца. Таму казаць пра тое, што ў нас могуць быць фундамэнтальныя зьмены ў эканамічнай палітыцы, пакуль не выпадае», — канстатаваў Кабякоў.

Паводле яго слоў, галоўны прынцып працы эканомікі сёньня: «мы павінны жыць па сродках».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG