Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі суд над расейскім вайскоўцам перанесены на студзень


У Армэніі пачаўся суд над расейскім вайскоўцам Валерыем Пермяковым, абвінавачаным у забойстве сямі членаў сям’і Авецісян ў Гюмры.

Сваякі забітых выказалі незадаволенасьць тым, што суд па справе аб забойстве армянскай сям’і праходзіць на тэрыторыі расейскай ваеннай базы. Акрамя таго, сястра забітай Асмік Авецісян, Рыта Петрасян, ізноў заявіла, што ня верыць, што Валеры Пермякоў дзейнічаў у адзіночку.

Як паведамляе армянская служба Радыё Свабода, прадстаўнікі абароны папрасілі перанесьці суд на студзень. Яны патлумачылі гэта тым, што ім неабходны мінімум месяц для азнаямленьня з матэрыяламі справы. Суд задаволіў гэта прашэньне, наступнае пасяджэньне па справе Пермякова пройдзе 18 студзеня. Таксама прадстаўнікі сям'і Авецісян настойваюць на пераносе суду ў іншае месца, па-за тэрыторыяй базы, і "ў памяшканьне, у якім ня будуць прысутнічаць расейскія вайскоўцы". Адзін з юрыстаў наўпрост заявіў, што заля на тэрыторыі 102-й базы не прыстасаваная для судовага працэсу.

У жніўні гарнізонны суд расейскай ваеннай базы ў Гюмры прысудзіў Пермякова да 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — за дэзэртырства, крадзеж зброі і яе незаконнае нашэньне. У Армэніі Пермякова судзяць па артыкуле «Масавае забойства».

Забойства сямі членаў сям’і Авецісян, уключаючы двух малых дзяцей, было зьдзейсьнена 12 студзеня сёлета. Крымінальныя справы былі заведзеныя армянскім і расейскім бакамі. Валерый Пермякоў сваю віну прызнаў.

XS
SM
MD
LG