Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз умацоўвае межы


Лідэры краінаў ЭЗ дамовіліся паскорыць стварэньне спэцыяльных сілаў эўрапейскага блёка па кантролі за наземнымі і марскімі межамі.

Рашэньне было прынятае ў ноч на пятніцу на саміце ў Брусэлі. Дэталі праекта плянуецца ўзгадніць да сярэдзіны наступнага года.

На сустрэчы гаварылася аб неабходнасьці выкананьня ўзгодненых раней у гэтым годзе крокаў па стрымліваньні патоку мігрантаў з дзяржаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Некаторыя эўрапейскія лідэры, уключаючы грэцкага прэм’ер-міністра Алексіса Цыпраса, далі ясна зразумець, што не жадаюць захаваньня ў пагадненьні па памежных сілах пункта, які прадугледжвае адпраўку падразьдзяленьняў у тую ці іншую краіну без згоды мясцовых уладаў.

Грэцыя нароўні з Італіяй адчуваюць найбольшую з усіх краінаў Эўразьвязу ціск у пытаньнях, зьвязаных з прыбыцьцём і праверкай мігрантаў. Толькі з пачатку гэтага года ў Эўропу прыбыло больш за мільён уцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG