Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнта польскай «Газэты Выборчай» высылаюць з Расеі


Вацлаў Радзівіновіч каля будынка Міністэрства замежных спраў Расеі 18 лістапада 2015 году.

Вацлаў Радзівіновіч каля будынка Міністэрства замежных спраў Расеі 18 лістапада 2015 году.

Шэф-рэдактар «Газэты Выборчай» лічыць, што гэта адказ на высылку з Польшчы расейскага журналіста Леаніда Сьвірыдава.

Карэспандэнта польскай «Газэты Выборчай» у Маскве Вацлава Радзівіновіча пазбавілі акрэдытацыі ў Расеі і загадалі на працягу месяца пакінуць краіну. Пра гэта ён распавёў у інтэрвію Радыё Свабода. Раней Радзівіновіч паведаміў, што яго выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Расеі і што ён чакае аб’явы пра высылку.

Раней шэф-рэдактар «Газэты Выборчай»​ напісаў у сваім Twitter, што Радзівіновіча збіраюцца выслаць з Расеі ў адказ на пазбаўленне акрэдытацыі і высылку Польшчай Леаніда Свірыдава.

18 лістапада 2015 г журналісту агенцтва «Россия сегодня» Леаніду Свірыдаву анулявалі від на жыхарства ў Польшчы. У кастрычніку 2014 польскае Міністэрства замежных спраў пазбавіла яго журналісцкай акрэдытацыі.

XS
SM
MD
LG