Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Украіна ўводзіць мараторый на тры з паловай мільярды даляраў запазычанасьці і гатовая судзіцца з Расеяй


Арсеній Яцанюк

Арсеній Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што Ўкраіна ўводзіць мараторый на выплату эўрааблігацый на суму больш за 3 мільярды даляраў, якія Расея і МВФ лічаць дзяржаўным абавязкам Украіны. Пра гэта Яцанюк сказаў, адкрываючы пасяджэньне Кабінэта міністраў у пятніцу.

«Зь сёньняшняга дня выплаты па гэтых даўгах на агульную суму 3 мільярды 582 мільёны даляраў на карысьць расейскага боку спыняюцца да моманту або прыняцьця нашых прапаноў па рэструктурызацыі, або адпаведнага судовага рашэньня», — сказаў Яцанюк.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб прыпыненьні рашэньня аб выплатах па гэтак званых «расейскіх эўрааблігацыях», выпушчаных у канцы 2013 году на 3 мільярды даляраў і гарантаваных дзяржавай КБ «Паўднёвае 2» і «Укравтодор» перад расейскімі банкамі.

«Мы гатовыя да судовай працэдуры з расейскім бокам», — дадаў Яцанюк.

Міжнародны валютны фонд паведаміў 16 сьнежня, што доўг Украіны перад Расеяй на 3 мільярды даляраў, створаны экс-прэзыдэнтам Віктарам Януковічам за два месяцы да ўцёкаў, прызнаны дзяржаўным, а не камэрцыйным.

Раней, 8 сьнежня Міжнародны валютны фонд зьняў забарону на крэдытаваньне краін з пратэрмінаванай сувэрэннай запазычанасьцю. Гэтае рашэньне азначае, што МВФ можа працягнуць выкананьне сваёй антыкрызіснай праграмы для Ўкраіны нават у выпадку, калі Кіеў пратэрмінуе плацяжы па даўгах перад Расіяй.

Міністар фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што Масква рыхтуе дакумэнты для падачы ў суд. Крайні тэрмін выплаты гэтага доўгу — 21 сьнежня.

XS
SM
MD
LG