Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры, дырэктары, службоўцы, студэнты... Усе мы ў Менску стараемся размаўляць «па-гарадзкому», але празь некалькі словаў абавязкова праскочыць «сбольшего», «соснила», «трошки», і тут жа па-здрадніцку высунецца родны «бульбяны» акцэнцік: «чэво», «говорыт», «дзевушка»...

Дый нярэдка на добрым застольлі паміж пятым і шостым тостамі твая суразмоўца, карэнная, «пародзістая» мянчанка, міжволі прызнаецца, што зьяўляецца такой ужо гадоў пятнаццаць...

А калі па-сапраўднаму карэнных мянчан сабраць разам, то, можа, толькі вялікі райцэнтр набярэцца. Астатняя сталіца — гэта мы, працавітыя, ня дужа пераборлівыя, хітраватыя «калгасьнікі». І галоўная прычына таго, што Менск мае згаданы статус — наша прысутнасьць у ім.

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG