Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэднестатыстычны беларус за жыцьцё глядзіць тэлевізар амаль 6 гадоў, чытае 5 месяцаў 


Сярэднестатыстычны беларус за сваё жыцьцё сьпіць 26,6 году, прымае ежу 3,9 году, гатуе ежу 2,5 году, глядзіць тэлевізар 5,8 году, чытае мастацкую літаратуру ўсяго толькі 5 месяцаў (пры сярэдняй працягласьці жыцьця беларусаў 73,2 году).

Такія дадзеныя агучыла начальнік упраўленьня статыстыкі ўзроўню жыцьця насельніцтва і абсьледаваньняў хатніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Канашонак на пасяджэньні круглага стала на тэму «Выкарыстаньне сутачнага фонду часу насельніцтвам Рэспублікі Беларусь», паведамляе БЕЛТА.

Іна Канашонак адзначыла, што беларусы сьпяць больш, чым амэрыканцы (25 гадоў) і англічане (26 гадоў). Амэрыканцы больш часу марнуюць на прагляд тэлеперадач (9 гадоў), а ў англічан больш часу ідзе на харчаваньне (4,3 году), чым у беларусаў.

На круглым стале адбылася прэзэнтацыя вынікаў выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак, праведзенага Белстатам у 2015 годзе пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА). У абсьледаваньні прынялі ўдзел 6 тыс. хатніх гаспадарак (11 тыс. Чалавек) з усёй Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG