Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар НАТО расцаніў словы Пуціна пра ваенных на Данбасе як прызнаньне


 Пятро Парашэнкаі Енс Столтэнбэрг

Пятро Парашэнкаі Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка расцанілі заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб ваенных спэцыялістах на ўсходзе Ўкраіны як пацьверджаньне прысутнасьці там расейскіх войскаў.

Генэральны сакратар НАТО адзначыў, што прэзыдэнт Расеі сам прызнаў, што на ўсходзе Ўкраіне знаходзіцца пэўны пэрсанал, які вырашае, у тым ліку, ваенныя пытаньні.

«Мы называем такіх людзей ваеннымі», — сказаў Столтэнберг.

У сваю чаргу прэзыдэнт Парашэнка ў «Твітэры», камэнтуючы прэс-канфэрэнцыю Ўладзіміра Пуціна, напісаў: «Сёньня ўпершыню прэзыдэнт РФ публічна прызнаў наяўнасьць расейскіх войскаў у Данбасе».


На штогадовай прэс-канфэрэнцыі ў Маскве прэзыдэнт Расеі прызнаў прысутнасьць на ўсходзе Ўкраіны расейцаў з «ваеннай сфэры», але падкрэсьліў, што гаворка ня йдзе аб рэгулярных войсках.

«Мы ніколі не казалі, што там няма людзей, якія займаюцца там рашэньнем пэўных пытаньняў у ваеннай сфэры, але гэта ня значыць, што там прысутнічаюць рэгулярныя расейскія войскі, адчуйце розьніцу», — дадаў Пуцін.

XS
SM
MD
LG