Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны па «справе руфэраў» Падрэзаў вызвалены ў залі суду


Уладзімер Падрэзаў у Таганскім судзе. Жнівень 2015 году.
Уладзімер Падрэзаў у Таганскім судзе. Жнівень 2015 году.

Маскоўскі гарадзкі суд таксама прызнаў законным апраўданьне чатырох іншых фігурантаў гэтай справы.

Суд зьмяніў пакараньне пецярбурскаму руфэру Ўладзімеру Падрэзаву, асуджанаму больш чым на два гады калёніі па справе аб размалёўваньні зоркі на шпілі высотнага будынку ў Маскве, на абмежаваньне волі тэрмінам на 2 гады і 10 месяцаў.

Па так званай «справе руфэраў» праходзілі пяць чалавек. Чацьвёра падсудных — Аляксандар Пограбаў, Аляксей Шыракожухаў, Яўгенія Караткова і Ганна Ляпёшкіна, якія заяўлялі пра сваю невінаватасьць, — былі апраўданыя Таганскі судом. Абвінаваўчы прысуд быў вынесены толькі Падрэзаву. Сёньня, пасьля вынясеньня рашэньня аб зьмякчэньні прысуду, яго вызвалілі ў залі суду.

Раніцай 20 жніўня мінулага года невядомыя вывесілі на шпілі маскоўскага высотнага будынку на Кацельніцкай набярэжнай ўкраінскі сьцяг і зафарбавалі сіняй фарбай верхавіну зоркі. Адказнасьць за акцыю ўзяў на сябе кіеўскі руфэр Павел Ушавец, вядомы таксама як Рыгор Мустанг. У Расеі ён завочна арыштаваны і абвешчаны ў міжнародны вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG