Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саўчанка абвясьціла галадоўку пасьля падаўжэньня судом яе арышту


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Украінская лётчыца знаходзіцца пад арыштам ужо амаль 17 месяцаў.

Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці Расеі да 16 красавіка 2016 падоўжыў тэрмін утрыманьня пад вартай ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі. Такім чынам, судзьдзя задаволіў хадайніцтва пракурораў. У знак пратэсту супраць гэтага рашэньня Саўчанка заявіла пра намер з заўтрашняга дня пачаць галадоўку і запатрабавала неадкладнага вызваленьня.

У залі суду Саўчанка зьявілася з надпісам на сваёй футболцы: «Пытаньне да Пуціна. Калі вы адпусьціце ўкраінцаў, якіх выкралі і незаконна ўтрымліваеце ў расейскіх вязьніцах?».

Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін праводзіць прэсавую канфэрэнцыю, якая трансьлюецца вядучымі расейскімі тэлеканаламі. Падчас яе ён заявіў, што абмен зьняволенымі ў Расеі ўкраінцамі і расейцамі ва Ўкраіне, якіх іх краіны лічаць палітычнымі, можа быць зроблены паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх».

Саўчанка заявіла пра намер трымаць галадоўку да канца судовага працэсу.

XS
SM
MD
LG