Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы выбіраюць для працы за мяжой Расею і ЗША


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Грамадзяне Беларусі, якія вырашылі працаўладкавацца ў іншай краіне, найчасьцей выбіраюць для гэтага Расейскую Фэдэрацыю і Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Такое паведамленьне зрабіла сёньня ў Палаце прадстаўнікоў намесьніца старшыні камісіі па міжнародных справах Ганна Лявіцкая. Яна прадстаўляла папраўкі і дапаўненьні да закону «Аб зьнешняй працоўнай міграцыі».

«Беларусы сталі меней выяжджаць за мяжу з мэтай працаўладкаваньня пры дапамозе арганізацыяў, якія маюць права на такую дзейнасьць. Такая тэндэнцыя адсочваецца ад 2012 году».

А вось на працу ў Беларусь едуць пераважна з трох краін — Украіны, Кітаю і Ўзбэкістану. Замежнікі, паводле дэпутаткі, у асноўным працуюць у Беларусі ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і сфэры паслуг.

Беларусь на сёньня зацікаўленая найперш у працоўных мігрантах з высокай кваліфікацыяй. Таму ў законапраекце, які сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні, удакладнена паняцьце «высокакваліфікаваны работнік». Тым, хто жадае працаваць ў Беларусі, давядзецца пацьвярджаць адпаведнасьць яму сваёй кваліфікацыі дакумэнтамі аб адукацыі.

XS
SM
MD
LG