Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі кангрэс пагаджаецца на рэформы ў МВФ


Амэрыканскія заканадаўцы маюць намер ухваліць вышэйшы статус Кітаю, Расеі і некаторых іншых краінаў у Міжнародным валютным фондзе (МВФ).

Пасьля шматгадовага супраціву лідэры Рэспубліканскай партыі пагадзіліся на зьмены ў законапраект, які тычыцца статусу буйных акцыянэраў МВФ. Рэформы, якія раней былі ўхваленыя большасьцю іншых членаў МВФ, падвысяць статус Бразыліі, Кітаю, Індыі і Расеі, паставіўшы іх у лік дзесяці вядучых акцыянэраў МВФ і даючы ім большы ўплыў у глябальным крэдытаваньні.

Гэтыя рэформы прадугледжваюць вялікія зьмены ў кіраўніцтве МВФ і прызнаюць усё большую ролю новых рынкаў у сусьветнай эканоміцы.

Рэспубліканцы ў Кангрэсе ЗША былі адзінымі, хто блякаваў ўступленьне рэформаў у сілу ў апошнія гады. Чакаецца, што Палата прадстаўнікоў Кангрэсу правядзе галасаваньне 18 сьнежня.

XS
SM
MD
LG