Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральны банк ЗША падняў уліковую стаўку ўпершыню за 7 гадоў


Працэнтная стаўка па фэдэральных крэдытных сродках павышана на 0,25%.

Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма (ФРС) ЗША, якая выконвае функцыі цэнтральнага банку, зьмяніла ўліковую стаўку, павялічыўшы яе на чвэрць пункта да 0,5%, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Рашэньне аб павышэньні ўліковай стаўкі ў ЗША прынятае ўпершыню за сем гадоў і можа аказаць значны ўплыў на сусьветныя рынкі. У першыя хвіліны пасьля абвяшчэньня ФРС індэкс Доу-Джонса вырас на 0,5%.

Стаўка ФРС — гэта працэнт, пад які амэрыканскія банкі бяруць крэдыты ў цэнтральнага банка краіны. Са сьнежня 2008 году яна знаходзілася практычна на нулі — 0-0,25%.

Цяперашняе павышэньне, як лічаць аналітыкі, паказвае упэўненасьць Фэдэральнага рэзэрву ў тым, што эканоміка ЗША дастаткова адужала пасьля рэцэсіі 2008 года.

Экспэрты, апытаныя газэтай Financial Times, лічаць, што ў 2016 годзе стаўка можа быць павялічана яшчэ ад двух да чатырох разоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG