Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы сталі ўдвая менш давяраць тэленавінам


Паводле «Лявада-Цэнтру», узровень даверу расейцаў да тэленавінаў зьменшыўся ў два разы за шэсьць гадоў.

85% расейцаў даведваюцца пра навіны ў краіне і сьвеце з тэлебачаньня, аднак як крыніца інфармацыі яно выклікае ў іх усё менш даверу.

Паводле дадзеных сацыёлагаў:

— Чвэрць рэспандэнтаў (24%) аддае перавагу ў якасьці крыніцы навінаў сябрам, родным і суседзям,

— Кожны пяты (21%) чытае інтэрнэт-выданьні,

— 13% сядзяць у сацсетках, чытаюць газэты і слухаюць радыё.

Характэрна, што навіны па тэлевізары часьцей за ўсё прыцягваюць расіян зь невысокім узроўнем даходаў і тых, у каго няма інтэрнэту. Масквічы больш за іншых аддаюць перавагу «сарафаннаму радыё».

Пры гэтым узровень даверу да тэлебачаньня як крыніцы інфармацыі пастаянна зьніжаецца. У 2009 годзе тэленавінам давяралі 79% апытаных, цяпер — 41.

Яшчэ 8% удзельнікаў апытаньня не назвалі ніводнай крыніцы інфармацыі, якая выклікае давер, іх доля з сакавіка 2014 году вырасла ў два разы (з 4%).

Апытаньне «Лявада-Цэнтар» правёў сярод 1600 чалавек у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG