Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 сьнежня: Дзень беларускага кіно


Беларусьфільм. Цэнтральны уваход.
Беларусьфільм. Цэнтральны уваход.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Горадня. Лятучы ўнівэрсытэт, грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», курсы беларускай мовы «Мова Нанова» прадстаўляюць цыкл лекцый, прысьвечаных Ігнату Абдзіраловічу. Першую лекцыю прачытае Павал Баркоўскі. Гелерэя «Крыга» (Савецкая, 3-11), пачатак 18.30.

Масква. Прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна.

У гісторыі

1903 — браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.

1924 — утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». 17 сьнежня — Дзень беларускага кіно.

1926 — у СССР адбыўся першы ўсесаюзны перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.

1933 — у СССР уведзеная крымінальная адказнасьць за гомасэксуалізм.

1988 — у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС). БАС — беларуская грамадзкая арганізацыя студэнтаў у Польшчы, якая займаецца грамадзка-культурнай, асьветнай, выдавецкай, турыстычнай дзейнасьцю. БАС узьнік у 1981 годзе, але тады польскія камуністычныя ўлады адмовілі ў рэгістрацыі арганізацыі. Тагачасным лідэрам БАСу быў Ян Максімюк, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паўторны заснавальніцкі сход БАСу адбыўся 14 красавіка 1988 году ў Варшаве. На зьезьдзе ў Беластоку старшынём адноўленага БАСу стаў Яўген Вапа.

1998 — ЗША і Вялікабрытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.

1889 — Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог.

1905 — Іосіф Хейфэц, савецкі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.

1936 — Францыск, папа рымскі з сакавіка 2013 году.

У гэты дзень памерлі:

1630 — Мялецій Сматрыцкі, беларускі і ўкраінскі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч, біскуп. Выступаў супраць Берасьцейскай вуніі 1596 году. У 1610 годзе выдаў кнігу «Трэнас», у якой заклікаў беларускі і ўкраінскі народы да аб’яднаньня супраць каталіцкай экспансіі. Ягоным найбольш вядомым творам лічыцца «Граматыкі славенскія правільна сінтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтаксіс стараславянскай мовы. Больш як два стагодзьдзі яна была адным з найбольш аўтарытэтных падручнікаў славянскага мовазнаўства. У 1627 годзе Сматрыцкі перагледзеў свае погляды і перайшоў у Вунію.

2006 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

Цытата

Кіно — сон з адплюшчанымі вачыма. Сон — пэрсаніфікаваны міт. Беларускі кінэматограф — гэта проста міт, сон з заплюшчанымі вачыма ў залі для праекцый чужых малюнкаў.

Андрэй Кудзіненка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG