Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея прыпыняе дзеяньне зоны свабоднага гандлю з Украінай


Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін

Са студзеня наступнага году пачне дзейнічаць рэжым свабоднага гандлю Украіны з Эўразьвязам.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненьні з 1 студзеня 2016 дзеяньня дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Украінай. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Дзеяньне дамовы прыпынена «ў сувязі з выключнымі абставінамі, якія закранаюць інтарэсы і эканамічную бясьпеку Расеі і патрабуюць прыняцьця неадкладных мер», — адзначаецца ва ўказе.

Пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю з Украінай, якое прадугледжвае ўзаемную адмену мытаў, падаткаў і збораў, было падпісанае ў 2011 годзе. Са студзеня наступнага году пачне дзейнічаць зона свабоднага гандлю Украіны з Эўразьвязам. Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў раней заяўляў, што Ўкраіна ня можа ўдзельнічаць у свабодных гандлёвых адносінах з ЭЗ і СНД адначасна.

XS
SM
MD
LG