Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына ня будзе плаціць Расеі за зьбіты бамбавік Су-24


Як паведамляе турэцкая газэта Daily Sabah, МЗС Турэччыны заявіў, што ніякіх падобных інцыдэнтаў больш ня будзе, калі ня будзе новых парушэньняў з боку Расеі.

Гэтая заява прагучала ў адказ на патрабаваньне намесьніка міністра замежных справаў Расеі Аляксея Мяшкова выплаціць Маскве кампэнсацыю за зьбіты самалёт і даць гарантыі таго, што ў далейшым нічога падобнага ня здарыцца.

24 лістапада турэцкія зьнішчальнікі зьбілі расейскі бамбавік, сьцьвярджаючы, што ён парушыў паветраную прастору Турэччыны ў раёне мяжы з Сырыяй. Расея гэта абвергла і ўвяла санкцыі супраць Анкары.

У сераду зьявілася інфармацыя, што Масква плянуе пашырыць санкцыі на гасьцінічны бізнэс, будаўніцтва і іншыя галіны. Пра гэта паведаміў «Камэрсант» са спасылкай на дакумэнт, падрыхтаваны Міністэрствам эканамічнага разьвіцьця Расеі па даручэньні прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева.

XS
SM
MD
LG