Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка «Маршу студэнтаў» выклікалі ў суд


Сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея, аднаго з удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзеньня платы за пераздачу залікаў і іспытаў, будуць судзіць 22 сьнежня. Разгляд справы адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёну а 16 гадзіне.

Адміністрацыйны пратакол на актывіста складзены па артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе spring96.org.

Падчас «Маршу студэнтаў» у Менску 2 сьнежня былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні на Яўгена Амялькова, Глеба Вайкуля. Дадзеныя актывістаў Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава міліцыянты ўпісалі ў пратаколы, якія да канца не былі складзеныя на месцы правядзеньня акцыі.

Некаторых студэнтаў філфаку БДУ, у тым ліку і Глеба Вайкуля, выклікалі на наступны дзень на камісію ў дэканат факультэта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG