Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі міністар апублікаваў відэа сваркі з Саакашвілі


Арсен Авакаў і Міхаіл Саакашвілі.
Арсен Авакаў і Міхаіл Саакашвілі.

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы фэйсбук відэа сваёй сваркі з кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі, былым прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Канфлікт паміж імі здарыўся на пасяджэньні Нацыянальнай рады рэформаў 14 сьнежня. Яны абмяняліся абвінавачаньнямі ў грубай форме, назваўшы адзін аднаго злодзеямі. У канцы сваркі Авакаў зьвярнуў да Саакашвілі словы: «Прэч з маёй краіны».

Паводле Авакава, ён дамогся таго, каб адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны дала яму відэазапіс інцыдэнту.

Пазьней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выдаў афіцыйную заяву адносна інцыдэнту. У камэнтары Парашэнкі, у прыватнасьці, гаворыцца:

«Гэта я запрасіў ва Ўкраіну міжнародную каманду рэфарматараў, што ўжо пасьпела стаць сапраўды ўкраінскай ня толькі па прадстаўленых ім пашпартах, але і па духу. І я не шкадую, што прыняў такое рашэньне, — піша Парашэнка, намякаючы на запрашэньне Саакашвілі. — Зь іншага боку, барацьба з карупцыяй — гэта не галіна шоў-бізнэсу. Я хацеў бы, каб ні дзяржаўныя службоўцы, ні народныя дэпутаты ня ўдзельнічалі ў падобных „спэктаклях“. Больш пераканаўча будзе выглядаць ня той, хто скажа прыгажэй, а хто сваю доказную базу перадасьць у Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG