Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд зрабіў выгляд, што не заўважыў прысягу вайскоўцаў Лукашэнку


У часе інаўгурацыі

У часе інаўгурацыі

Канстытуцыйны суд Беларусі фактычна праігнараваў зварот адносна таго, што падчас апошняй інаўгурацыі, у парушэньне Канстытуцыі Беларусі, войскі прысягалі асабіста Аляксандру Лукашэнку.

Аб гэтым паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра якой і напісаў зварот у Канстытуцыйны суд.

Пытаньне аб тым, чаму беларускія войскі прысягалі асабіста Лукашэнку ў часе цырымоніі інаўгурацыі, Канстытуцыйны суд пакінуў без адказу. Замест гэтага суд адказаў, што «прынясеньне прысягі зьяўляецца неабходным элемэнтам уступленьня на пасаду кіраўніка дзяржавы».

Аўтар звароту, Анатоль Сцепаненка, назваў адказ Канстытуцыйнага суду «пустой, зусім нематываванай і нават бессаромнай адпіскай».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG