Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію ПРАФОТА ўручылі ў Менску


У менскай творчай прасторы ЦЭХ аб’явілі шорт-ліст пераможцаў у конкурсе праектнай фатаграфіі ПРАФОТА.

Сярод дакумэнтальных праектаў былі адзначаныя: Сяргей Гудзілін — «Па краі», Уладзь Грыдзін — «Наташа», Сяргей Лескець — «Агра», Аляксандра Салдатава — «Сьведка», Максім Сарычаў — «Галасы студэнтаў». Гран-пры атрымалі Аляксандр Васюковіч з Дар’яй Царык — за праект «Кожная трэцяя».

Арт-праекты пераможцы: Аляксандр Веледзімовіч — «Эдэмскі сад», Сяргей Канаплянік — «Пралог», Аляксей Навумчык — Y Minsk, Алена Пратасевіч — «#ідэальнае цела», Ксенія Юркова — «Пустыя чаканьні». Гран-пры атрымаў Максім Сарычаў за праект «Прывітаньне, зброя!»

Усе працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталёг прэміі ды патрапяць на выставу, якая адбудзецца ў лютым 2016 году.

XS
SM
MD
LG