Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ладэ», «Аптымэд», «Нардзін» будуць выдаваць бальнічныя лісткі


Ілюстрацыйнае фота: беларускі прыватны мэдыцынскі цэнтар "Экамэдсэрвіс"

Ілюстрацыйнае фота: беларускі прыватны мэдыцынскі цэнтар "Экамэдсэрвіс"

Прыватным арганізацыям аховы здароўя ў Беларусі зь 1 лютага 2016 году дазволяць выдаваць лісткі непрацаздольнасьці.

Гэта вынікае з сумеснай пастановы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 30 кастрычніка 2015 году № 107/67 «Аб некаторых пытаньнях выдачы і афармленьня лісткоў непрацаздольнасьці і даведак аб часовай непрацаздольнасьці», тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтай пастановай зацьверджаныя зьмяненьні і дапаўненьні ў «Інструкцыю аб парадку выдачы і афармленьня лісткоў непрацаздольнасьці і даведак аб часовай непрацаздольнасьці».

Раней выдаваць лісткі непрацаздольнасьці мелі права толькі дзяржаўныя і ведамасныя арганізацыі аховы здароўя.

Прыватныя мэдыцынскія цэнтры, якія праводзяць высокатэхналягічныя апэрацыі, аказваюць прафэсійную мэдыцынскую дапамогу, дзе працуюць прафэсары, кандыдаты навук, дамагаліся права выдаваць бюлетэні сваім пацыентам цягам многіх гадоў.

Пастанова ўступае ў сілу зь 1 лютага 2016 году.

XS
SM
MD
LG