Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі зьнізілі стаўкі па ашчадных картках у рублях — адразу на 10%


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Камэрцыйныя банкі, якія яшчэ днямі заманьвалі кліентаў дывідэндамі ў 25% гадавых, салідарна зьнізілі паказьнікі адразу на 10 пунктаў.

Рэкорднымі для трымальнікаў ашчадных банкавых картак былі гады, наступныя пасьля дэвальвацыі 2011-га: з мэтай захаваць рублёвых кліентаў і прыцягнуць новых, у 2012-2013 гадах асобныя банкі нават па кароткатэрміновых укладах даводзілі памер працэнтаў да 60%.

Яшчэ больш расчараваныя ўкладчыкі, якія хацелі зарабіць на дэпазытах у замежнай валюце: каб атрымаць максымальны прыбытак у 2,5% гадавых, трэба мець на карткавым рахунку больш за 10 мільёнаў рублёў у эквіваленце, на меншыя сумы стаўка працэнтнага ўзнагароджаньня складае 1-2%. У лепшыя часы гэтая плянка даходзіла да 10%.

Як мяркуюць экспэрты, цяперашні «падарунак» ад банкаў — не мяжа: ад 15 студзеня 2016 году чакаецца чарговае зьніжэньне ставак па ашчадных картках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG