Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: Расея больш ня зможа шантажаваць Літву электраэнэргіяй


Літва здабыла энэргетычную незалежнасьць ад Расеі, заявіла прэзыдэнт рэспублікі Даля Грыбаўскайце.

«Мы бачым свой дваццаціпяцігадовы шлях, калі нас шантажавалі самымі высокімі коштамі на электраэнэргію, газ. І таму мы змаглі і самі, разам са сваімі суседзямі і Эўразьвязам вырашыць, што энэргетычныя выспы ўсіх Прыбалтыйскіх краін — гэта вельмі дрэнна, паколькі гэта ня толькі не умацоўвае, а наадварот, падрывае палітычную і эканамічную бясьпеку, незалежнасьць. І тое, што праз год пасьля адкрыцьця тэрмінала звадкаванага прыроднага газу ў сьнежні летась мы адкрываем змычкі ЛЭП са Швэцыяй і Польшчай, без сумневу зьяўляецца ня толькі нашым дасягненьнем, але і стратэгічным дасягненьнем ЭЗ», — падкрэсьліла кіраўнік Літвы ў эфіры радыёканала LRT.

Паводле Грыбаўскайце, канчатковае падключэньне да эўрапейскай энэргасыстэмы паклала канец залежнасьці «ад аднаго пастаўшчыка». Рэалізацыя праекту электразлучэньняў LitPol Link і NordBalt з Польшчай і Швэцыяй азначае, што «ня толькі газавы рычаг, але і электрычны рычаг ўжо ня будуць выкарыстоўвацца для ўплыву на разьвіцьцё нашай дзяржавы, подкупу нашых палітыкаў і грамадзкасьці», — зазначыла Грыбаўскайце.

У панядзелак адбыўся афіцыйны сымбалічны запуск працы электразлучэньняў NordBalt.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG