Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна: 20 мільёнаў расейцаў жывуць за рысай беднасьці


Раздача бясплатнай ежы ў Стаўрапалі. Лістапад 2014 году.
Раздача бясплатнай ежы ў Стаўрапалі. Лістапад 2014 году.

Колькасьць грамадзянаў Расеі, якія жывуць за мяжой беднасьці — то бок з даходамі ніжэй пражытачнага мінімуму — у студзені-верасьні 2015 году склала 20,3 мільёна чалавек (14,1% ад агульнай колькасці насельніцтва Расіі).

Такія зьвесткі апублікавала Фэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі (Росстат).

У мінулым годзе гэты паказьнік складаў 18 мільёнаў чалавек (12,6% ад усяго насельніцтва). Такім чынам, за год бедных расейцаў пабольшала на 2,3 мільёна чалавек.

Пражытачны мінімум у Расеі ў трэцім квартале 2015 году складаў 9673 рублёў на месяц (140 даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG