Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wall Street Journal: Беларуськалій «трасе» сусьветным рынкам


Цана калійнай солі на сусьветным рынку ўпала на амаль дзьве траціны за апошнія 6 гадоў, і ў значнай ступені адказнасьць за гэты спад нясе Беларуськалій.

Гэтак лічыць газэта The Wall Street Journal, паводле якой Беларуськалій, разарваўшы гандлёвае партнэрства з Уралкаліем у 2013 годзе, ня тое што ня страціў сваёй значнасьці, але здолеў павысіць вытворчасьць і здабыць новыя рынкі калійных угнаеньняў, на якіх вядзе «агрэсіўны маркетынг».

Беларуськалій, нагадвае газэта, задавальняе глябальнае запатрабаваньне на калійныя солі амаль на 17% і дае ў беларускі бюджэт 6% прыбытку ад усяго экспарту краіны.

У гэтым годзе, піша The Wall Street Journal, беларуская кампанія «шакавала» канкурэнтаў, падпісаўшы з Кітаем вялікі кантракт на пастаўкі калію цаною 315 даляраў за тону. На падыходзе — Індыя, якой Беларуськалій прапануе самую хуткую пастаўку калійных угнаеньняў з усіх іншых калійных апэратараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG