Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Злучаныя Штаты пры выдачы візаў будуць глядзець на Facebook


Як паказаў досьвед, звычайныя праверкі па афіцыйных каналах могуць ня выявіць патэнцыйнага тэрарыста, які сам выдае сябе ў сацсетках.

Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША распрацоўвае плян структурызацыі пастоў у сацыяльных сетках як частку праверкі падчас выдачы візаў, паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Такі крок стаў рэакцыяй на страляніну ў Сан-Бэрнардына (штат Каліфорнія), у час якой выхадцы з Пакістану Саед Рызван Фарук і яго жонка Ташфін Малік забілі 14 чалавек. Да тэракту ўлады ня раз правяралі іх па афіцыйных каналах, але не знайшлі нічога падазронага, хоць Малік раней адкрыта выказвала ў сацсетках свае погляды адносна «гвалтоўнага джыхаду», казала, што хоча быць «яго часткай».

Дакладная працэдура праверкі пакуль не апісаная, але, як адзначыў на брыфінгу кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі, консульскі супрацоўнік падчас сумоўя, «калі палічыць карысным і неабходным», можа праверыць старонкі ў сацсетках асобы, якая падае дакумэнты на візу.

XS
SM
MD
LG