Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч: Каля дзясятка беларусаў ваююць на баку «Ісламскай дзяржавы»


Ігар Шуневіч

Ігар Шуневіч

У міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча запыталіся, ці маюцца зьвесткі пра беларусаў, якія ваююць на баку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

На гэта міністар Шуневіч адказаў, што адсочваецца і гэтая сытуацыя:

«Тут вельмі цяжка набраць доказы, што пацьвярджалі б удзел гэтых людзей. Мы ведаем тыповы шлях такіх людзей, гэта зь Беларусі ў Турэччыну, а з Турэччыны ў ІДзІЛ, але кожны такі выпадак патрабуе дэталёвага аналізу. Я не магу зараз сказаць дакладную колькасьць беларусаў, якія былі б патэнцыйнымі ўдзельнікамі падзеяў у „Ісламскай дзяржаве“, але калі параўноўваць з Украінай, то там гаворка ідзе пра сотні, а тут, мабыць, пра адзін дзясятак».

Раней Шуневіч папярэджваў, што супраць беларусаў, якія ваююць на Данбасе, могуць пачаць крымінальны перасьлед. Тады ён казаў пра «дзясяткі грамадзянаў». На яго заяву тады адказала тактычная група «Беларусь» у складзе «Правага сэктару»: маўляў, беларусы, якія сёньня бароняць Украіну, бароняць і Беларусь.

XS
SM
MD
LG